Тапанімічная спадчына

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Тапанімічная спадчына. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Кожны сумленны чалавек глядзіць на перададзеныя яму ў спадчыну назвы населеных пунктаў як на найкаштоўнейшыя моўныя і гістарычныя помнікі роднай зямлі. «Назвы, — пісаў Канстанцін Паўстоўскі, — гэта народнае паэтычнае афармленне краіны. Яны гаворадь пра характар народа, яго схільнасці і асаблівасці побыту». Таму адукаваныя, культурныя людзі ні за якія даброты не згодзяцца замяніць старажытныя назвы на болып прыгожыя, болып мілагучныя словы.
Заўсёды трэба помніць, што ля вытокаў сучаснага прагрэсу стаялі нашы далёкія і блізкія продкі. Гэта абавязвае нас шанаваць у памяці ўсё, што звязана з іх жыццём. Варта спаўна вярнуць назвы населеных пунктаў, атрыманыя ад продкаў, перад памяццю якіх мы знаходзімся ў неаплатным даўгу.
Наш час — гэта ўсяго толькі адно імгненне ў шматгадовай гісторыі беларускага народа. Хочацца спадзявацца, што ён пакіне некранутымі тыя адмысловыя назвы населеных пунктаў, якія прыйшлі да нас з сівой мінуўшчыны. (134 словы)
Паводле Л. Лыча.
Другие номера из решебника