Залессі

Залессі

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - У Залессі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / У Залессі

Мы былі ў Залессі, былым маёнтку славутага Міхала Агінскага. Залессе — адна з самых паэтычных мясцін нашай радзімы. Сучаснікі лічаць гэты кут прыгожым і маляўнічым.

Той асенні прыгожы дзень выдаўся цёплым і пахмурным. Лісце ляжала пад нагамі тоўстым стракатым дываном. Прыемна было хадзіць па ім, варушыць ліставыя сумёты. Восень надавала ўсяму, што мы бачылі вакол, лёгкі налёт чысціні, празрыстасці і журбы. Магутныя прысады клёнаў і ліп ішлі да ракі, туліўся ў зарасніках старажытны дом са свечкамі калон, свяціліся сажалкі. Была асаблівая музычнасць, ціхая песня ва ўсім: у плёску вады, у шолаху лісця, у парывах ветру.

Ёсць мелодыі, якія чуеш так часта, што пачынаеш грэбаваць імі. Але колькі б ты ні слухаў паланэз Міхала Агінскага «Развітанне з Радзімай», ён застанецца блізкі і дарагі твайму сэрцу. Гэта мелодыя заўсёды будзе закранаць самыя глыбінныя струны душы. (134 словы)

Паводле У. Караткевіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255