Кнігі дапамагаюць падарожнічаць

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Кнігі дапамагаюць падарожнічаць. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Многія з нас любяць падарожнічаць. Адных клічуць далёкія краіны, жаданне пазнаёміцца з мясцовымі традыцыямі і культурай. Іншых найперш цікавіць прырода, і яны гатовыя рызыкаваць сваім жыццём, толькі б на ўласныя вочы ўбачыць рэдкую жывёлу.
Відавочна, аматараў вандровак у свет дзікай прыроды значна менш. Але ў трапічным лесе, ці гарачай пустыні, ці ў бяскрайнім акіяне — усюды нас чакае шмат незабыўнага і нават, на першы погляд, неверагоднага.
На жаль, каб пабываць усюды, дзе хочацца, не хопіць жыцця. I тут на дапамогу прыходзяць кнігі. Вядома, яны не могуць замяніць рэальную вандроўку. Але, з іншага боку, ніякая вандроўка не дасць табе столькі цікавых звестак, колькі даюць кнігі, бо звесткі гэтыя спецыялісты збіраюць стагоддзямі. А першым вучоным, хто пачаў усур'ёз цікавіцца жыццём жывёл, быў Арыстоцель, які жыў у чацвёртым стагоддзі да нашай эры. Яго праца «Гісторыя жывёл» паклала пачатак вельмі цікавай навуцы, якая называецца заалогіяй. (143 словы)
Паводле А. Бадака.
Другие номера из решебника