Крыніца інфармацыі

Крыніца інфармацыі

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Крыніца інфармацыі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Крыніца інфармацыі

Кніга — крыніца інфармацыі. Яна з'явілася тады, калі чалавек захацеў расказаць тое, што ведае, не толькі нейкаму аднаму чалавеку, з якім размаўляў, а і многім невядомым і незнаёмым субяседнікам. I яшчэ кніга ўзнікла тады, калі людзі навучыліся запісваць усё, што думаюць, калі ў іх з'явілася пісьмовая мова.

Яны з асалодаю і апантанасцю пісалі ў свой час на сценах пячор, на гліняных таблічках, на кары бяросты. Берасцяныя граматы — гэта пісьмы, запіскі, дакументы, якія дайшлі да нас аж з трынаццатага стагоддзя. Пісалі на керамічным посудзе, на драўляных і касцяных побытавых рэчах, на алавяных гандлёвых пячатках-пломбах, на ювелірных вырабах, на сценах бажніц.

На Беларусі кнігі перапісвалі ад рукі аж да дзевятнаццатага стагоддзя. Узнікненне друкаванай кнігі звязана ў нас з імем славутага нашага першадрукара Францыска Скарыны з Полацка. Ён быў першы, хто ва ўсходнеславянскіх землях пачаў друкаваць кнігі. (135 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255