Беларуская міфалогія

Беларуская міфалогія

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Беларуская міфалогія. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Беларуская міфалогія

Чалавек заўсёды ў нешта верыў, прыдумляў, у што верыць. Верыў у сваім дзяцінстве, верыць сёння, вядома ж, будзе верыць і заўтра, якім бы яно ні было.

Чалавек, пакінуты сам-насам з прыродаю, змагаючыся з ёю, не толькі верыў у багоў і нячысцікаў, але і спрабаваў разабрацца, што вакол яго адбываецца. Пра ўсё гэта ён разважаў, умеючы толькі думаць, яшчэ не ўмеючы чытаць і пісаць. Ён проста ўглядаўся ў свет, імкнуўся разгледзець яго. Ён адухаўляў усё жывое і нежывое на зямлі. Чалавек прагнуў зразумець і ўсвядоміць сябе і сярод бачных раслін ды жывёл, і ў нябачных абдымках Зямлі, у незразумелых прасторах сусвету, космасу. Гэты роздум і нараджаў міфы.

Наша міфалогія з'яўляецца адной з самых старажытных ва ўсім індаеўрапейскім свеце. Яна вядзе нас у далёкі і неспазнаны дахрысціянскі свет, уводзіць у жыццё нашых продкаў, паказвае, чаго мы баяліся і чаму радаваліся. (140 слоў)

Паводле Я. Сіігакова.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255