Слуцкія паясы

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Слуцкія паясы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Сёння яны зберагаюцца ў самых вядомых музеях Лондана і Парыжа, Варшавы і Кіева і іншых гарадоў свету. Вельмі багаты і каштоўны збор таксама захоўваўся ў Мінску, але ў гады Другой сусветнай вайны быў незваротна страчаны. Цяпер у Беларусі засталіся толькі рэшткі гэтых дзівосных вырабаў. Глядзіш на іх, і міжволі згадваецца ранішні росны луг, што пераліваецца ўсімі колерамі пад першымі сонечнымі промнямі.1
3 сівой даўніны і на працягу доўгіх стагоддзяў ткацкі станок надзейна служыў людзям. 3 пакалення ў пакаленне перадаваліся таямніцы ткацкага майстэрства, і нялёгкая праца ператварылася ў высокае мастацтва. Сведчаннем таго з'яўляюцца створаныя пад сялянскімі стрэхамі і ўпрыгожаныя спрадвечнымі ўзорамі абрусы, дываны, ручнікі і, вядома ж, паясы, якія нашы продкі лічылі амаль галоўнай аздобай у вопратцы. Сяляне, праўда, насілі ваўняныя ці льняныя апаяскі. А магнаты і заможная шляхта падпяразваліся вытканымі з залатых і срэбраных нітак паясамі, што прывозіліся з далёкіх усходніх краін. (144 словы)
Паводле У. Ягоўдзіка.
Другие номера из решебника