Дзе льецца Нёман

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Дзе льецца Нёман. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Вёска Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне добра вядома ў нашай краіне. Яе ваколіцы — гэта прыгожыя куткі Панямоння, чароўныя і маляўнічыя мясціны. Яны з высокім майстэрствам і любоўю апеты ў многіх творах Якуба Коласа. Тут будучы паэт адчуў веліч і прыгажосць прыроды, навучыўся разумець яе мову.
Кажуць, што для таго, каб зразумець душу народа, трэба пачуць яго песні. А каб зразумець творчасць паэта, неабходна хоць на кароткі час затрымацца на яго радзіме. 3 Мікалаеўшчынай звязаны многія важныя падзеі ў жыцці народнага песняра. У вёсцы да пачатку Першай сусветнай вайны пэўны час жыў і напісаў шэраг твораў Якуб Колас. Тут адбылася першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы. Таму было вырашана стварыць філіял Літаратурнага музея Якуба Коласа. У філіяле музея сабраны пісьмы Якуба Коласа да землякоў, фотаздымкі, цікавыя дакументы, рэдкія выданні твораў, карта коласаўскіх мясцін. Усе матэрыялы расказваюць пра жыццёвы і творчы шлях паэта. (143 словы)
Паводле М. Жыгоцкага.
Другие номера из решебника