Тураў

Тураў

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Тураў. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Тураў

Там, дзе вольна нясе свае воды Прыпяць, у краі дрымучых палескіх лясоў, размясціўся гарадок Тураў. Сівыя камяні горада памятаюць вельмі многа. Густа скрыжавала тут свае шляхі гісторыя.

Вось што кажа легенда. Было гэта даўно. I бары ў той час раслі гусцейшыя, і балоты былі багністыя ды непраходныя. Цякла ў гэтым месцы срэбраводная рака Струмень. Была і другая, такая ж паўнаводная рака Язда, ад якой засталася сёння толькі невялічкая ручаінка. I прыйшоў сюды аднойчы з вялікім войскам князь Тур. Прыйшоў таму, што было ў гэтым краі шмат звяроў, рыбы і ўсялякага птаства. I вырашыў ён пабудаваць тут горад. Па імені князя і назвалі горад Туравам. Упамінае легенда і пра незвычайны калодзеж. Было ў ім тры дны: меднае, срэбнае і залатое. Як толькі прарвецца трэцяе дно, тады настане канец свету, зямля зробіцца суцэльным акіянам. Калодзеж той быццам таксама выкапаў заснавальнік горада князь Тур. (142 словы)

Паводле К. Камейшы.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255