Сведкі мінуўшчыны

Сведкі мінуўшчыны

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Сведкі мінуўшчыны. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Сведкі мінуўшчыны

Паўз шырокія дарогі і гаманлівыя рачулкі, ускрай палеткаў і ў лясных гушчарах, уткнуўшыся ў зямлю, ляжаць замшэлыя старажытныя валуны. Гэтаксама маўкліва ляжалі яны і дваццаць тысяч гадоў назад. Гэтыя камяні памятаюць войны часоў Кіеўскай Русі, набегі крыжакоў, нашэсці шведскіх, напалеонаўскіх і гітлераўскіх полчышчаў. Валуны складаюць такую неадлучную частку ландшафту, што, здаецца, прыбяры іх — і беларуская прырода значна збяднее.

3 кожным годам такіх камянёў становіцца ўсё менш. Яны выкарыстоўваюцца дарожнікамі і будаўнікамі, ад іх стараюцца пазбавіцца земляробы. Вучоныя называюць гэтыя стварэнні прыроды камянямі-падарожнікамі. Яны шмат могуць расказаць пра геалагічнае мінулае і багацце роднага краю. З'яўляючыся адметнай рысай наваколля, валуны ўжо сёння самыя шматлікія сярод геалагічных помнікаў прыроды нашага краю. Як крупінка духоўнага і матэрыяльнага жыцця людзей многія камяні трапілі ў спіс помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. (127 слоў)

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254