Каштоўныя камяні

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Каштоўныя камяні. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Здаўна чалавека пачалі цікавіць каштоўныя камяні. Яго прываблівала іх прыгажосць, дасканалая форма крышталя, бляск і афарбоўка. Іх знаходзілі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, а затым па адным з гандлёвых шляхоў праз тэрыторыю сучаснай Беларусі і Украіны перапраўлялі ў Еўропу. У старажытнасці ў некаторых дзяржавах янтарныя пласцінкі служылі эквівалентам залатых і сярэбраных манет. Яшчэ ў першым стагоддзі да нашай эры на тэрыторыі сучаснай Беларусі, на Палессі, старажытныя славянскія плямёны карысталіся ўпрыгожаннямі, зробленымі з каштоўных камянёў. Таму зусім зразумела, што назвы каштоўных камянёў маюць доўгую і даволі цікавую гісторыю.
Назвы каштоўных камянёў у беларускай мове захаваліся ад старажытнасці. Часцей за ўсё яны з'яўляюцца вытворнымі ад канкрэтных геаграфічных назваў ці ад слоў, якія адлюстроўвалі ўяўленні тагачаснага насельніцтва аб прыметах і ўласцівасцях мінералаў. У назвах каштоўных камянёў, як у люстэрку, знайшлі адбітак кантакты нашых продкаў з прадстаўнікамі іншых народаў. (136 слоў)
Паводле Н. Мордас.
Другие номера из решебника