Рака Няміга

Рака Няміга

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Рака Няміга. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Рака Няміга

На свеце шмат розных рэк, але ёсць адна незвычайная рака. Яна цячэ пад зямлёй. Гэта Няміга.

Хто з мінчан не ведае, дзе знаходзіцца стары горад. Калі спытаеце, то вам адкажуць: «Там, на Нямізе». Дзе калісьці ўзвышаліся валы старажытнага горада, дзе пераклікаліся званы цэркваў, касцёлаў, сёння вуліца Няміга. Гэта адна з самых старых вуліц Мінска. Уздоўж Нямігі жылі гандляры, рамеснікі, па ёй да брамы сярэдневяковага замчышча' праязджалі князі, замежныя госці.

Цяжка ўявіць, што калісьці Мінск быў падобны да знакамітай Венецыі — горада на вадзе. Толькі замест каналаў праз яго працякала рака. Каля самага вусця Няміга падзялялася на два рукавы, абдымала старадаўні дзядзінец горада, рабіла яго недаступным для ворага. Гэта была адзіная ў Беларусі рака-вуліца. У межах горада цераз Нямігу былі пракладзены шматлікія масткі, а ў некаторых месцах ляжалі драўляныя насцілы. Па іх людзі хадзілі і ездзілі, а пад насціламі мог праплысці човен. (142 словы)

Паводле С. Тарасава.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195