Багацце нашай зямлі

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Багацце нашай зямлі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Мы, беларусы, як і кожны народ, любім родную зямлю, сваю краіну, ганарымся ёю і лічым, што маем на гэта падставы.
Разнастайная і прыгожая ў нас прырода. Блакітнымі стужкамі ўюцца вялікія і малыя рэкі, сінеюць акаймаваныя лясістымі ўзгоркамі азёры, перашэптваюцца з ветрам стромкія бары, бярозавыя гаі і цяністыя дубровы, шырока рассцілаюцца палеткі. Нават балоцістыя абшары Палесся маюць нямала прыемнага для вока.
Шматвяковая, багатая на падзеі гісторыя ў нашага народа. Доўгі і складаны шлях праз многія гады барацьбы і пакут прайшоў наш народ, пакуль дабіўся волі і незалежнасці, атрымаў уласную дзяржаўнасць.
Беларусь сёння славіцца здабыткамі, якіх ніколі раней не мела і якія сталі магчымымі ў выніку стваральнай працы нашага народа. Славіцца багаццем вырабаў заводаў і фабрык, разнастайнай прадукцыяй сельскай гаспадаркі, высокім узроўнем культуры.
Бягуць у розных кірунках чыгуначныя і аўтамабільныя дарогі, злучаючы прыгожыя старажытныя і маладыя гарады, новабудоўлі, над якімі ўзвышаюцца стрэлы вежавых кранаў. (145 слоў)
Паводле Т. Хадкевіча.
Другие номера из решебника