Свой край

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Свой край. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на нашай зялёнай зямлі, абавязкова ёсць свой ласкавы і шчымліва-непаўторны край, які ў шырокім паняцці Радзімы звычайна займае звыклае месца. Такі край — гэта заўсёды твой цэлы свет. I як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго выпадковаю згадкаю пра знаёмыя з дзяцінства мясціны!
Ёсць такі край і ў мяне.
Там намнога даўжэй спеюць зеленкаватыя памідоры, прывязаныя да пруткоў. А круглабокія гарбузы, перавернутыя незагарэлымі бакамі да ўжо пахаладалага восеньскага сонца, ляжаць у агародах амаль да самых замаразкаў.
Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне палі і пожні раннімі зазімкамі. Зіма, якая прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды, багацейшая на снег і болып сярдзітая сваімі маразамі. I не дзіва! Бо мой край раскінуўся на самых паўночных схілах Беларусі.
Гэта ўзгоркавая, азёрная, ільняная Віцебшчына. (134 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
Другие номера из решебника