Любоў да радзімы

Любоў да радзімы

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Любоў да радзімы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Любоў да радзімы

Любоў да радзімы ў чалавека праяўляецца тады, калі ён на час разлучыцца з ёю. I чым даўжэй ён будзе недзе далёка, тым мацнейшае гэта пачуццё. Але чалавек здольны хаваць свае пачуцці. А вось у птушак гэта навідавоку.

Возьмем усім нам знаёмых жораваў. На радзіме яны, апрача глухога балота, нічога, бадай, не бачаць. У далёкіх жа краях птушак чакае багаты корм, залітыя паўднёвым сонцам берагі маляўнічых рэк і азёр. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, восенню пакідаюць жоравы радзіму неахвотна. Пралятаючы над вёскамі, яны падаюць свае сумныя галасы, бо цяжка з роднай зямлёй развітвацца.

Неахвотна пакідаюць родную зямлю не адны толькі жоравы. Гэта ўласціва ўсім птушкам. Вясной гракі з'яўляюцца ў нас з першымі праталінамі на палях. Аднак пакідаюць яны родную зямлю толькі позняй восенню. Позна адлятаюць качкі, а пры зручным выпадку і зусім застаюцца зімаваць.

Родная зямля! Што можа быць даражэйшае за яе? (145 слоў)

Паводле Р. Ігнаценкі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254