Рэкі Беларусі

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Рэкі Беларусі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Беларусь называюць сінявокаю. Гэта ад мноства вады на нашай зямлі. На Беларусі каля дваццаці адной тысячы рэк і рэчак і каля адзінаццаці тысяч азёр. Нашы рэкі часам бяруць свой пачатак не на зямлі, а ў небе: іх нараджаюць хмары. Ападкі ў выглядзе дажджу і снегу, калі ён растае, становяцца вытокамі нашых рэк і рэчак.
Аднак беларускія рэкі пачынаюцца не толькі з неба, але і з падземных вод. Б'е, пульсуе з-пад зямлі маленькая крынічка, а ад яе завязваецца, пачынае журчаць такі ж самы маленькі ручаёк. Бывае, што нашы рэкі нараджаюцца ў азёрах, а то і ў балотах.
Паводле легенд, рака Свіслач нарадзілася са слёз княгіні Рагнеды, якія ператварыліся ў чыстыя крыніцы.
Якраз у Беларусі знаходзіцца водападзел паміж Чорным і Балтыйскім морамі, які падзяляе нашу тэрыторыю на чарнаморскі і балтыйскі схілы. Адны рэкі сцякаюць па адзін бок водападзела, іншыя — па другі. (141 слова)
Паводле Я. Сіпакова.
Другие номера из решебника