Беларусы

Беларусы

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Беларусы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Беларусы

Мы, беларусы, старажытны народ. Сваю зямлю мы пачалі абжываць сорак тысяч гадоў таму назад.

Помнім апошні ледавік, які разам з абломкамі скал ссунуўся на нас са Скандынавіі і растаў на нашых землях, пакінуўшы на ўспамін пра сябе шмат валуноў ды празрыстых азёр.

Помнім, як у сваім дагістарычным дзяцінстве карміліся тым, што збіралі ў лесе. Помнім, як палявалі на звяроў і лавілі рыбу, як прыручылі потым коней, кароў ды курэй, як навучыліся вырошчваць жыта і пшаніцу.

Помнім, як пабудавалі столькі прыгожых замкаў і храмаў, што іншаземцы дзівіліся з іх і называлі нашу зямлю краінай замкаў і храмаў.

Словам, беларусы — гэта ўсё: наша прыгожая дагледжаная зямля, нашы добраўпарадкаваныя вёскі і гарады, нашы цудоўныя архітэктурныя шэдэўры, узведзеныя рукамі нашых майстроў. Усё тое, што пабудавана і дагледжана нашымі людзьмі. (126 слоў)

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254