Іван Мележ

Іван Мележ

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Іван Мележ. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Іван Мележ

Творчасць Івана Паўлавіча Мележа, народнага пісьменніка БССР, з'яўляецца духоўным набыткам нашага народа.

Болып за трыццаць гадоў працаваў Іван Мележ у літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя працы, дзённікі, п'есы, раманы. Вяршыняй яго творчасці з'яўляецца «Палеская хроніка».

Мележ стварыў у трылогіі мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Ганна, Васіль, Апейка, Міканор і іншыя героі ўвайшлі ў духоўнае жыццё сучаснага чытача. Гэтыя героі ўзбагацілі яго, прымусілі задумацца над шматграннасцю чалавечай асобы, над складанасцю жыцця ўвогуле. Героі трылогіі думаюць, разважаюць, пакутуюць над праблемамі, якія хвалююць і нашага сучасніка. Мележ сваім творам дапамагае чалавеку паглядзець на гэтыя праблемы з пазіцыі народнага светапогляду. Са сваім вялікім клопатам пра чалавечае шчасце на зямлі Мележ-мастак стаіць на самым скрыжаванні маральных пошукаў сучаснасці. Ён паказвае чалавеку шлях да людзей, да чалавечай еднасці, засцерагае ад эгаізму, самападману, вучыць разумна, думаючы, жыць на зямлі. (137 слоў)

Паводле В. Ляшук.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255