Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Уладзімір Караткевіч. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Уладзімір Караткевіч

Творчасць Уладзіміра Караткевіча — прыкметная з'ява беларускай літаратуры дваццатага стагоддзя. Усім лепшым, што створана гэтым пісьменнікам, магла б ганарыцца любая высокаразвітая сучасная літаратура. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст.

Асаблівая заслуга Караткевіча перад беларускай літаратурай у стварэнні высакаякаснай гістарычнай прозы. У ёй пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. Гэта проза вызначаецца рамантычнай акрыленасцю і жыццёвай дакладнасцю, мастацкай культурай і гуманістычным зместам.

Караткевіч быў нястомным вандроўнікам. 3 сябрамі, у складзе навуковых экспедыцый шмат падарожнічаў па Беларусі і за яе межамі.

У творчасці пісьменніка выразна выявіліся кніжныя літаратурныя традыцыі, ён ведаў многа славянскіх моў, некаторыя старажытныя і заходнееўрапейскія, цудоўна адчуваў беларускае слова.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча — гэта сапраўдны летапіс духоўнага жыцця беларускага народа, напісаны шчыра і таленавіта. Ягоным творам наканавана доўгае жыццё. (145 слоў)

ПаводлеА. Вераб'я.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255