Сучасная літаратура Беларусі

Сучасная літаратура Беларусі

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Сучасная літаратура Беларусі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Сучасная літаратура Беларусі

Сучасная літаратура Беларусі — з'ява надзвычай шматгранная і разнастайная па сваіх мастацкіх кірунках, пошуках і набытках. Яна багатая на яркія, самабытныя творчыя індывідуальнасці пісьменнікаў, што дазваляе гаварыць пра эстэтычную важкасць і разнапланавасць мастацтва слова. Зараз на літаратурнай ніве працуюць пісьменнікі розных пакаленняў, рознага творчага вопыту — ад вядомых майстроў да літаратараў маладзейшага пакалення.

Дзякуючы Янку Брылю, Васілю Быкаву, Уладзіміру Караткевічу, Максіму Танку, Івану Шамякіну і іншым пісьменнікам, наша сучасная літаратура вядома за межамі Беларусі: у Польшчы, Германіі, Балгарыі, Чэхіі і іншых заходнееўрапейскіх краінах, былых рэспубліках Савецкага Саюза. Таксама пра яе дачуліся ў Кітаі, Індыі, Японіі.

Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры выраслі на нацыянальным грунце. У іх непаўторна ўвасобіліся глыбінныя імкненні і парывы чалавечага духу, беларускі характар і прыгажосць народнай душы. Наша мастацкае слова паказвае непераходнасць нацыянальных вытокаў і традыцый, паэтызуе родную зямлю, адлюстроўвае народны лад жыцця, раскрывае вечныя чалавечыя каштоўнасці. (142 словы)

Паводле А. Бельскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195