Чалавек святла

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Чалавек святла. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Вітольд Бялыніцкі-Біруля быў чалавекам святла. Гэта відавочна пры першай сустрэчы з ім, з кожнай яго карцінай, эцюдам. Можа, таму і пісаў усё жыццё пейзажы, што ў свеце не засталося нічога болып чыстага, чым прырода.
На карцінах і эцюдах мастака няма цёмнага ці шэрага тону, бруднага мазка. Бялыніцкі-Біруля перадаваў настрой не колерам, а святлом. Славутая жамчужна-серабрыстая гама выражала не толькі пераходны стан у прыродзе, рух ад зімы да вясны ці з непагадзі да пагодлівага променя, але і пагоду ў душы.
Своеасаблівую колеравую гаму шмат хто тлумачыў нацыянальнымі асаблівасцямі таленту мастака, характэрнымі для беларускай прыроды светла-шэрымі, серабрыста-блакітнымі, жамчужна-перламутравымі тонамі. Гэтыя тоны ў пазнейшыя гады накладалі на карціны мастака настрой суму па роднай Беларусі, па яе лясах, балотах, прырэчных туманах. Усё гэта так. Але болыпая праўда ў тым, што душа мастака з маленства была сугучная з душою прыроды. Пішучы родную прыроду, ён спавядаў лірычную душу. (144 словы)
Паводле В. Карамазава.
Другие номера из решебника