Рыгор Шырма

Рыгор Шырма

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Рыгор Шырма. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Рыгор Шырма

Рыгор Раманавіч Шырма жыў і працаваў, не шкадуючы сябе, каб зберагчы душу народную — песню.

Яшчэ ў студэнцкія гады Рыгор Шырма пакляўся вывесці ў людзі і зрабіць дамаю высокага культурнага свету нашу простую сяляначку, беларускую народную песню. На працягу ўсяго жыцця ён збіраў і запісваў народныя песні, шукаў сярод кампазітараў добрых апрацоўшчыкаў, стварыў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу і некалькі дзесяцігоддзяў быў яе нястомным кіраўніком. 3 ім капэла аб'ехала паўсвету, а яе кіраўніка называлі майстрам-чарадзеем.

У рэпертуары капэлы былі класічныя творы еўрапейскіх кампазітараў, усе лепшыя творы беларускіх кампазітараў, песні розных народаў. Капэла Шырмы паказала ўсяму свету хараство і веліч роднай беларускай песні. Рыгор Раманавіч здзейсніў сваю мару: наша беларуская народная песня загучала на самых вядомых сцэнах Еўропы. А «Зорку Венеру», напрыклад, называлі выключным шэдэўрам, якому можа пазайздросціць кожны народ.

Шматгранная плённая дзейнасць Рыгора Раманавіча Шырмы — гэта наша гістарычная спадчына. (139 слоў)

Паводле В. Сізко-Габрыелян.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255