ГДЗ по белорусскому языку 5‐9 класс Булаукина сборник материалов для выпускного экзамена тема - Спадчына Скарыны

ГДЗ по белорусскому языку 5‐9 класс  Булаукина сборник материалов для выпускного экзамена  тема - Спадчына Скарыны

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Спадчына Скарыны. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Спадчына Скарыны

У гісторыі ўсходнеславянскіх культур Францыск Скарына — з'ява ўнікальная. Выхаванец еўрапейскіх універсітэтаў, бліскучы знаўца ўсёй сумы тагачасных ведаў, ён застаўся верны свайму народу,верны славянству.

Пра гістарычных асоб мы мяркуем па тых справах, якія яны здзейснілі, па той спадчыне, якую пакінулі сваім нашчадкам. У гэтым сэнсе Францыск Скарына — найярчэйшы прыклад не толькі сярод славянскіх народаў, але і ўсёй Еўропы, усяго свету. Францыск Скарына лічыў кнігу сродкам узвышэння чалавечай асобы, яе духоўнага ўзбагачэння. 3 дапамогай прадмоў, тлумачэнняў тэксту старадаўніх помнікаў ён імкнуўся зрабіць свае выданні менавіта такімі.

Скарына, відаць, добра разумеў, што задуманая ім справа не прынясе яму матэрыяльных выгод. Усё яго жыццё, уся яго дзейнасць пераконваюць у тым, што гэта было гуманістычнае, асветніцкае імкненне чалавека бескарысліва паслужыць свайму народу.

Усяго каля чатырохсот экзэмпляраў кніг Скарыны захаваліся да сённяшняга дня. Гэтыя кнігі — жывая памяць беларускага народа, яго слава, яго гонар. (140 слоў)

Паводле Ю. Лабынцава.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255