Ефрасіння Полацкая

Ефрасіння Полацкая

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Ефрасіння Полацкая. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Ефрасіння Полацкая

Нашы продкі — Глебы, Яраславы — Сейбітамі дбайнымі былі.

У. Скарынкін.

Ефрасіння Полацкая

3 мінулых стагоддзяў дайшлі да нас імёны выдатных дзеячаў беларускай культуры. Сярод іх асобае месца займае імя Ефрасінні Полацкай. Пра ўнучку славутага князя Усяслава Чарадзея, выдатную асветніцу, расказваецца ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай».

Са старонак твора паўстае велічная постаць Ефрасінні Полацкай. Яна сама пісала арыгінальныя творы і, на думку некаторых даследчыкаў, удзельнічала ў стварэнні Полацкага летапісу. Паблізу Полацка Ефрасіння заснавала мужчынскі і жаночы манастыры, дзе былі арганізаваны школы і майстэрні па перапісванні кніг.

Асветніца нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей, з'яўлялася адной з першых нашых мецэнатак. Па яе заказе дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомы Спасаўскі сабор, распісаны ўнікальнымі фрэскамі. 3 імем асветніцы звязана і стварэнне майстрам-ювелірам Лазарам Богшам славутага крыжа, шэдэўра старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва.'

Ефрасіння Полацкая пражыла жыццё, асветленае высакароднай ідэяй служэння народу. Яна стала адной з першых жанчын на ўсходніх землях, якая была прылічана да святых, нябеснай заступніцай усёй беларускай зямлі. (143 словы)

Паводле В. Старычонка.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255