Мікола Гусоўскі

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Мікола Гусоўскі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Сярод плеяды слаўных і несмяротных імёнаў эпохі Адраджэння адно з пачэсных месцаў даследчыкі аддаюць Міколу Гусоўскаму — беларускаму паэту-гуманісту і асветніку.
Абагульніўшы перадавыя на той час погляды, Гусоўскі стаў адным з выразнікаў сваёй эпохі. Даследчыкі яго творчасці засведчылі, што аўтар «Песні пра зубра» заклікаў да яднання і дружбы розныя народы Еўрапейскага кантынента.
Паэма «Песня пра зубра» з'яўляецца выдатным малюнкам нашай гераічнай Бацькаўшчыны. Пейзажы і замалёўкі з натуры, аформленыя пры дапамозе неверагодна маляўнічых фарбаў, перадаюць нацыянальны характар беларусаў, нашу вобразнасць, каларыт.
Ці не самым першым у нашай нацыянальнай культуры і літаратуры Мікола Гусоўскі паставіў і развіў праблему захавання прыроднага наваколля, выкарыстання і памнажэння багаццяў зямлі-матухны. Ён бачыў прыроду агульнанародным набыткам, вытокам здароўя, радасці і выхавання патрыятычных пачуццяў і маральных паводзін.
У справе выхавання людзей і ўмацавання дзяржавы наш зямляк найперш аддаваў перавагу мастацтву і навуцы.
Паэт сцвярджаў непарушнасць прынцыпаў раннехрысціянскай маралі, ідэалаў тагачаснай народнай этыкі. (145 слоў)
Паводле А. Мяснікова.
Другие номера из решебника