Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Дзень беларускага пісьменства. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства — свята, якое ўвайшло ў шэраг найболын шанаваных у нашай краіне. Месцамі правядзення гэтага свята, як правіла, выбіраюцца гарады, што пакінулі значны след у гісторыі пісьменства і кнігавыдавецтва Беларусі. Залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю Беларусі такія гарады, як Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж і многія іншыя. На жаль, славутыя назвы, якія калісьці ведала ўся Еўропа, сёння гучаць значна цішэй. Адна з задач свята народнай пісьменнасці — захаваць культурныя традыцыі ў славутых месцах.

У Дзень пісьменства ладзяцца мерапрыемствы мастацкагістарычнай тэматыкі, прэзентацыі беларускіх выданняў, дабрачынныя акцыі, святы дзіцячай кнігі, сустрэчы з дзеячамі мастацтва і культуры, пісьменнікамі.

Кожны год свята паказвае, што Беларусь заўсёды была і застаецца краінай з высокай кніжнай культурай, што нашы выдаўцы зрабілі неацэнны ўклад у развіццё сусветнага кнігадрукавання. Гісторыя беларускай кнігі налічвае такое мноства сусветна вядомых імёнаў, якім наўрад ці можа пахваліцца нейкая іншая краіна. (139 слоў)

Паводле Г. Махнач.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255