Павучымся беларускасці ў класікаў

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Павучымся беларускасці ў класікаў. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Янка Купала і Якуб Колас — гэта выдатныя асобы ў беларускай мове, літаратуры і культуры. Зробленае імі ў галіне мастацкай літаратуры, фарміраванні літаратурнай мовы мае вельмі вялікае значэнне.
Янка Купала атрымаў пачатковую адукацыю на польскай мове і пачынаў пісаць свае творы па-польску. Якуб Колас ведаў рускую мову і пачынаў сваю творчую дзейнасць на рускай мове. Але творцы выпрацавалі такую форму пісьмовай мовы, якая стала прыкладным узорам для ўсіх, хто пачынаў пісаць разам з імі ці пасля іх па-беларуску. Пісьменнікі істотна ўзбагацілі беларускую мову мастацкімі сродкамі, зрабіўшы яе той, на якой можна выказаць любую думку, перадаць усю гаму чалавечых пачуццяў і адносін, адлюстраваць унутраны свет чалавека.
Развіццё мовы залежыць ад яе носьбітаў, у значнай ступені ад яркіх прадстаўнікоў нацыянальнай культуры, якімі без пераболыпання былі Янка Купала і Якуб Колас. Гэтыя два геніі беларускага народа — стваральнікі беларускай літаратурнай мовы. (140 слоў)
Паводле К. Карнелюка.
Другие номера из решебника