На магіле Марата

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - На магіле Марата. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Узгадваецца маці піянера-героя Марата Казея Арыядна Іванаўна. Кожны год у Дзень Перамогі яна ехала ў сваё роднае Станькава на магілу сына. У гэты майскі дзень у Станькаве пасвяточнаму апранутыя людзі збіраюцца на плошчу, дзе павінен адбыцца мітынг. Ішлі, чаканячы крок, вучні станькаўскіх школ, праходзілі воіны, што прыехалі на свята. На трыбуне паважаныя госці, ветэраны вайны, вайскоўцы. Часам прыязджаў з Масквы пісьменнік Барыс Касцюкоўскі, аўтар кніжкі « Арыядніна ніць», напісанай ім на аснове ўспамінаў Арыядны Іванаўны.
Прасілі выступіць і Арыядну Іванаўну. Яна гаварыла пра няскораную маладосць, пра цяжкія, крутыя ступені, якія вялі да перамогі. Гаварыла пра гераізм, пакуты і ахвяры, называла імёны тых, хто не дажыў да Дня Перамогі. Мы ведаем: іх многа, гэтых імён, але пралітая ў баях кроў і пакуты не дарэмныя. Светлая памяць пра герояў назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах. (134 словы)
Паводле У. Дамашэвіча.
Другие номера из решебника