Самае вялікае свята

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Самае вялікае свята. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, мне было толькі два гады, але я помню, як у сонечны летні дзень ад самалёта нешта адарвалася і паляцела ўніз. Гэта была першая бомба, скінутая фашыстамі на пасёлак Гарадок, дзе мы тады жылі.
Вайна скалечыла маё дзяцінства і забрала ў мяне бацьку. Ён загінуў у красавіку сорак пятага года недалёка ад Берліна. Цяпер там вайсковыя мемарыяльныя могілкі, дзе на адным з надмагільных камянёў высечана прозвішча майго бацькі. Я ж разам з маці да канца вайны быў вязнем працоўнага лагера ў польскім горадзе Быдгашч. Вызваленне да нас прыйшло ў студзені сорак пятага года.
Неба майго сіроцкага дзяцінства вечна будзе расквечваць пераможны майскі салют. Дзень Перамогі з таго часу для мяне — самае вялікае свята. Здаецца, якраз да гэтага свята дрэвы апранаюць сваё зялёнае лісце, а ў кветніках палымнеюць цюльпаны. (135 слоў)
Паводле У. Скарынкіна.
Другие номера из решебника