Абарона Брэсцкай крэпасці

Абарона Брэсцкай крэпасці

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Абарона Брэсцкай крэпасці. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Абарона Брэсцкай крэпасці

Гэта пачалося на досвітку дваццаць другога чэрвеня тысяча дзевяцьсот сорак першага года. Гітлераўскія войскі раптоўна напалі на нашу краіну. У тую ж раніцу на Брэсцкую крэпасць і на горад абрушыўся агонь варожай артылерыі. 3 неба пасыпаліся бомбы. Гітлераўцы прымянілі тут сваё самае новае ў той час узбраенне. Але авалодаць крэпасцю з ходу, як меркавала нямецкае камандаванне, ворагу не ўдалося. Гітлераўскія часці, якія ўварваліся ў горад, на кожным кроку сустракалі жорсткае супраціўленне.

Мужна абаранялася Брэсцкая крэпасць. Яе нешматлікі гарнізон змагаўся да апошняй магчымасці. Нават ворагі не маглі не дзівіцца мужнасці і гераізму абаронцаў крэпасці.

Знясіленыя ранамі, голадам і смагай, героі Брэсцкай крэпасці трымаліся да канца ліпеня. Пра гэта сведчаць шматлікія надпісы на сценах. Вось адзін з іх. Невядомы герой напісаў, сабраўшы, відаць, апошнія сілы: «Паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма!» (132 словы)

Паводле В. Вольскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255