Вяршыня патрыятызму

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Вяршыня патрыятызму. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Саша Мамкін у вайну быў партызанскім лётчыкам. Партызаны выратавалі ад немінучай смерці выхаванцаў Полацкага дзетдома, з якіх фашысты збіраліся выкачаць кроў для сваіх ваякаў. Дзяцей трэба было тэрмінова перавезці праз лінію фронту на зямлю, не захопленую ворагам.
Саша Мамкін рабіў начныя рэйсы. Рызыкаваў жыццём, але думаў толькі, як выратаваць дзяцей.
Апошнім рэйсам ён пасадзіў у свой маленькі самалёт значна болып пасажыраў. Апроч дзяцей, у ім яшчэ знайшлося месца выхавальніцы і двум параненым партызанам. I вось на гэту нябесную калыску Мамкіна наляцелі варожыя знішчальнікі. Падбілі самалёт. Пякучае полымя ахапіла машыну. Загарэўся шлем, камбінезон лётчыка. Але Саша Мамкін трымаўся да апошняга, бо за яго спінай жывымі камячкамі сядзелі сіроты.
Саша Мамкін здолеў пасадзіць палаючы самалёт за лініяй фронту. Усе пасажыры былі выратаваны. А сам лётчык вогненнага рэйса загінуў. Ён да канца выканаў свой грамадзянскі абавязак.
Такі ўчынак называецца гераізмам. А гераізм — вяршыня патрыятызму, вернага служэння Бацькаўшчыне. (145 слоў)
Паводле У. Ліпскага.
Другие номера из решебника