Хлеб-соль

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Хлеб-соль. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Была халодная позняя восень. Вецер студзіў рукі, але Ганне Мацвееўне нельга было схаваць іх у кішэні: яна трымала хлебсоль.
Жанчына ўспамінала, як трыццаць гадоў таму тут сустракалі салдат, што выбілі ворага з гарадка. Маленькая Аня, хвалюючыся, несла на ручніку цёмны хлеб. Калі дзяўчынка датупала да танка, усё, чаму яе вучылі жанчыны, вылецела з галавы. Яна бачыла перад сабой ласкавыя, як у бацькі, вочы і шрам ля скроні палкоўніка. Асцярожна ўзяўшы хлеб, палкоўнік дакрануўся да яго патрэсканымі губамі. Падняў малую, як пушынку, тройчы пацалаваў, паставіў на танк.
Цяпер Ганна Мацвееўна ішла да генерала, ля скроні якога быў рубец. Генерал беражліва ўзяў з рук жанчыны хлеб-соль, пачціва пацалаваў залацісты, як сонца, бохан.
— Дзякуй вам, людзі, за тое, што вырошчваеце хлеб, — сказаў генерал.
Ці пазнаў ён у жанчыне з ордэнам на жакеце худую дзяўчынку, якая калісьці паднесла яму хлеб-соль? Хлеб вырас на зямлі, вызваленай ад ворага. (144 словы)
Паводле М. Даніленкі.
Другие номера из решебника