Начны бой

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Начны бой. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Помнім болі і страты свае.
Памяць шуміць, як чароты.
А. Вярцінскі.
Начны бой
Па зямлі плыў добры ціхі вечар, калі нарэшце была з'едзена салдацкая каша. Мінула яшчэ гадзіна — і адразу ж апусцеў сасняк, што рос каля школы. Артылерысты пастроіліся на дарозе і рушылі, ціха перагаворваючыся, услед за сваёй адзінай гарматай.
Уначы пачаўся на Бесядзі бой. Каля могілак грамыхалі, калоцячы зямлю, гарматы. Пад вокнамі школы, не заціхаючы, гулі машыны.
На рацэ Бесядзі, гэтай невялікай воднай перашкодзе, якую гарачым летам і курыца перайсці можа, немцы пратрымаліся ажно тры дні. Наша пяхота многа разоў падымалася ў атаку, але варожыя кулямёты, што стаялі на высокім правым беразе, кожны раз прымушалі яе адкаціцца назад, засесці ў сваіх акопах на ўскрайку лесу. Нарэшце камандаванне пад прыкрыццём гармат пераправіла цераз Бесядзь танкавую брыгаду. Танкі, рухаючыся ўздоўж ракі з усходу на захад, узламалі моцную нямецкую абарону.(127 слоў)
Паводле I. Чыгрынава.
Другие номера из решебника