Маленькая сімфонія

Маленькая сімфонія

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Маленькая сімфонія. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Маленькая сімфонія

Сонца набліжалася да небасхілу, калі хлопчык-пастушок не далічыўся авечкі ў статку. Зямля рабілася халаднейшай, празрыстая раса студзіла босыя ногі пастушка. У адчаі хлопчык сеў на траву, дастаў з-за пазухі дудачку і ўставіў у яе гарлавіну тоненькую чарацінку.

Пастушок зайграў, і лугавая прастора запоўнілася пяшчотным, а потым яркім і светлым, крышачку напружаным гукам. Шчымлівая мелодыя кранала сэрца кожнай жывой істоты: невялічкай птушачкі, пясчаных рыбак у рэчцы, людзей у вёсцы, да якіх далятала музыка. Авечкі акружылі хлопчыка і ўважліва слухалі. А з апошнімі промнямі сонца прыбегла на музыку і згубленая жывёлінка. Шчаслівы пастушок вярнуўся дамоў з цэлым статкам.

А вось цудоўная дудачка пастушка прайшла праз стагоддзі, трапіла ў сімфанічны аркестр і стала вядомым музычным інструментам — габоем. Зразумела, выгляд інструмента змяніўся. Цяпер габой робяць з чорнага дрэва, а дваццаць тры дзірачкі ў корпусе заціскаюцца металічнымі клапанамі.

Для гэтага інструмента напісана мноства твораў, якія кранаюць кожнага. (144 словы)

Паводле В. Прохаравай.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195