Музыка

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Музыка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Пасля таго як Чырвоная Армія вызваліла Беларусь ад фашыстаў, у нашым пасёлку адкрылі дзіцячы дом.
Аднойчы выхавальніца Вера Паўлаўна сабрала нас у зале, дзе стаяў стары раяль. Моўчкі, без ахвоты, акружылі мы выхавальніцу і чакалі. Амаль кожны з нас брынкаў ужо не раз на гэтым вялізным чорным інструменце.
I вось пачуліся першыя гукі. У мяне з'явілася такое адчуванне, быццам, глуха пагрымваючы, насоўваецца хмара. Раптам музыка стала мацнець, набіраць сілу, і перад маімі вачыма паўсталі карціны бою.
Мінуў нейкі час, і музыка стала мяняцца: гукі цішэлі. I тут раптам раяль заспяваў тоненька і далікатна. Здавалася, што нарадзіўся праменьчык, а потым як быццам узышло яркае, прамяністае сонца. I ад музыкі, якая цяпер гучала, было так хораша на душы. Дзяўчаткі прытуліліся адна да адной, абняліся і за ўвесь час нават не паварушыліся.
Калі ж музыка сціхла, нам не хацелася нікуды ісці адсюль. (140 слоў)
Паводле М. Корзуна.
Другие номера из решебника