Па матывах твора

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Па матывах твора. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У сучасным свеце з'явілася мноства спосабаў даведацца пра сюжэт твора мастацкай літаратуры без прачытання кнігі. Гэта фільмы, коміксы, гульні, кароткія зместы. Але, вядома, найлепш усё ж спачатку ўзяцца за тэкст. Чытаючы твор, ты несвядома развіваеш фантазію: трэба ўявіць герояў і падзеі, якія з імі адбываюцца. Чаго не скажаш пра коміксы і фільмы, таму што там за нас ужо пастараліся розумы мастакоў і рэжысёраў. Наш мозг спатрэбіцца толькі для засваення інфармацыі.
Аўдыякніжкі! Чамусьці пра іх шмат хто забывае. Выкарыстоўваюць запісы дыктараў тыя, хто беражэ час і зрок. Няма нічога прасцейшага, чым ехаць у транспарце або ісці ў школу і слухаць творы класікаў, а не сядзець у сацыяльных сетках або гуляць у гульні! Зразумела, што стапрацэнтнага засваення, хутчэй за ўсё, не атрымаецца. Так, ты не будзеш цалкам засяроджаны на кнізе, але ж асноўную частку ўловіш. А гэта якраз тое, што трэба. (141 слова)
Паводле С. Грудніцкага.
Другие номера из решебника