Край азёр

Край азёр

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Край азёр. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Край азёр

Колькі на карце блакітных плямінак і кропелек! Гэта прыгожыя беларускія азёры. Яны густа рассеяны па ўсёй Віцебшчыне і па ўсёй паўночна-заходняй частцы Мінскай вобласці. Болын за дзве тысячы азёр нанесены на геаграфічныя карты. Некаторыя азёры раскіданы паасобку, некаторыя — невялікімі групамі. Вось цэлыя сузор'і азёр пад Мядзелам і пад Браславам. Шмат азёр на Віцебшчыне вакол старажытнага Полацка, пад Ушачамі, Лепелем і Сянно. Нездарма гэты край называюць Паазер'ем.

Нарач — самае вялікае з беларускіх азёр. Паэты часта параўноўваюць гэтае возера з морам. Побач з Нараччу размясцілася яшчэ некалькі азёр: Баторына, Мястра, Рудакова, Белае, Блакітнае, Мядзельскае, Швакшты. Нарачанская група азёр — самая вялікая і вядомая на Беларусі. Азёры размешчаны тут вянцом, і ствараюць яны своеасаблівую блакітную карону Паазер'я. Якія прыгожыя і непаўторныя краявіды вакол азёр! Якія багацці хаваюцца ў іх глыбінях! (128 слоў)

Паводле В. Вольскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195