Каляровая Белавежа

Каляровая Белавежа

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Каляровая Белавежа. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Каляровая Белавежа

Цудоўная Белавежа вясной! Яшчэ не агоркне бярозавік, як расплюшчваюць сінія вочкі пралескі. Яны, нібы невялічкія азярцы, адлюстроўваюць блакіт неба. У пушчы ёсць не толькі блакітныя і сінія пралескі, часам трапляюцца ружовага, нават белага колеру.

Самыя каляровыя месяцы ў Белавежы — гэта чэрвень і ліпень. Здаецца, для таго, каб ярчэй палалі смолкі, цвіў казялец і канюшына, над пушчанскай лугавінай устаюць рамонкінівянікі. Сваімі бялюткімі пялёсткамі кветка расплочваецца за сумненні людзей у каханні, вянкамі на галовах дзяўчат, букетамі на стале. Рамонак-нівянік не хаваецца ў гушчары, а ўвесь навідавоку. Пад гарачым ліпеньскім сонцам растае рамонкавы снег. I толькі адна-другая кветка будзе цвісці да самай восені.

Запаліўшы кастры на бярозах ды асінах, штогод восень упрыгожвае пушчу дыванамі верасоў. Калі, вяртаючыся з падарожжа, захапіць з сабой галінку, яна доўга будзе захоўваць свой колер, свяціць няўлоўным восеньскім сумам, падобным да дарагога ўспаміну. (136 слоў)

Паводле Я. Пархуты.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195