Бабровая гаспадарка

Бабровая гаспадарка

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Бабровая гаспадарка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Бабровая гаспадарка

Падышоўшы да дрэва, бабры ўзяліся за працу. Якія яны былі смешныя, нязграбныя! Шырокі, нібы рыдлёўка, хвост пакрыты не поўсцю, а нейкай луской. Пальцы задніх ног злучаны плеўкай, як у гусей. На пярэдніх пальцах плеўкі няма, затое кіпцюры вострыя, а на другім пальцы нават падвойныя. Густая бураватая поўсць блішчыць на сонцы.

Двое «дрывасекаў» сталі з абодвух бакоў дрэва на заднія лапы, абаперліся на хвасты і ўзяліся за працу — толькі трэскі пасыпаліся. Трэці пачаў цягнуць з берага дрэўца таўшчынёю з руку чалавека. Праца была цяжкая, і яму на дапамогу прыйшоў новы таварыш.

Тым часам дрэва хіснулася, храснула. «Дрывасекі» адскочылі ўбок. Дрэва паціху патрэсквала. Бабры падскочаць, грызануць і зноў адскочаць. Падгрызалі яны з боку вады, каб дрэва павалілася туды. Вось дрэва са страшэнным трэскам шаснула на грэблю. Ад гэтага шуму «дрывасекі» схаваліся ў ваду. (133 словы)

Паводле Я. Маўра.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254