Сустрэча з дзіком

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Сустрэча з дзіком. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Чым глыбей Мірон і Віктар уваходзілі ў лес, тым часцей сустракаліся сухія ўзгоркі. На пясчаных месцах рос хваёвы бор, на ніжэйшых — гушчар з ельніку, алешніку, бярозы, рознага хмызняку. Часам трапляліся прыгожыя лугавінкі з ліставымі дрэвамі: дубамі, грабамі, ліпамі.
У пошуках жалудоў хлопцы падышлі да дубоў і ўбачылі, што там нехта ўжо гаспадарыў. Зямля была перакапаная, віднелася шмат слядоў, а жолуда ніводнага.
— Хто б гэта мог быць? — задуменна спытаў Мірон.
— Дзікі, — упэўнена адказаў Віктар, разглядаючы сляды.
У гэты момант збоку нешта затрашчала. 3-за ламачча пака-
заўся дзік. Здавалася, увесь ён складаўся толькі з адной страшэннай галавы. Ні зада, ні кароткіх ног не было відаць. Але бурая галава са шчаціністым хібам, натапыранымі вушамі, вялізнымі ікламі і маленькімі злоснымі вочкамі была жудаснай. Спыніўшыся, дзік задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рохнуў і павярнуў назад. (133 словы)
Паводле Я. Маўра.
Другие номера из решебника