Барсучаняты

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Барсучаняты. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У вывадку было трое барсучанят. Усе яны былі вельмі маленькія, сляпыя, з белай шэрсткай. Толькі па абодвух баках мордачкі выразна вылучаліся цёмныя палоскі.
На працягу месяца барсучаняты смакталі матчына малако. Раніцай маці выносіла іх з нары, яны грэліся ў цёплых промнях веснавога сонца.
У маі барсучыха-маці пачала вучыць малых здабываць корм: знаходзіць слімакоў і вусеняў, лавіць мышэй і жабак. Перад паляваннем барсучыха прынюхвалася да вячэрняга паветра. Пераканаўшыся, што небяспекі навокал няма, яна вылазіла з логава. За ёю выскоквалі, штурхаючыся, малыя барсучаняты. I ў траве, і пад кустамі, і ў леташнім лісці — усюды яны знаходзілі багатую здабычу. Спажывы вакол многа, а здабываць яе дапамагае барсукам востры нюх, бо зрок у іх слабы.
Падрастаючы, барсучаняты рабіліся болып самастойнымі. Яны ўсё далей адыходзілі ў час начнога палявання ад маці і ад сваёй нары. Раніцай кожны вяртаўся дадому з розных канцоў лесу, праходзячы па два-тры кіламетры. (143 словы)
Паводле В. Вольскага.
Другие номера из решебника