Рысь

Рысь

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Рысь. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Рысь

У лясных гушчарах хаваецца рысь — дзікая лясная кошка.

Рысь добра ведае пратаптаныя ў снезе сцежкі, па якіх ходзяць алені. Вось яна спынілася ля дрэва, зацярушанага снегам. Зараз драпежніца ўзбярэцца на сук, што звісае над сцежкай, і будзе ляжаць нерухома, цярпліва чакаючы, калі тут пойдуць алені. Калі алень будзе адзін, рысь адразу кінецца на яго. Калі іх будзе некалькі, яна прапусціць першых і кінецца на апошняга.

Хоць рысь і спрытная, і дужая, і хітрая, але зімою нялёгка ёй знайсці здабычу. Зайцы — асноўны корм рысі ўзімку. Шукаючы іх, звер падыходзіць часам да чалавечага жылля.

У Лепельскім раёне здарылася такая гісторыя. У студзеньскі вечар чалавек пайшоў у лазню. Перш чым пакласці дровы ў печ, ён захацеў выграбці попел. Раптам з печы выскачыла рысь і, фыркнуўшы, кінулася ў расчыненыя дзверы. Відаць, захацелася драпежніцы паспаць у цяпле. Прыцемкам яна пракралася ў незачыненую лазню, дзе і патурбаваў яе гаспадар. (144 словы)

Паводле В. Вольскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255