Жаваранак

Жаваранак

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Жаваранак. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Жаваранак

Закаханы ў жыццё і ў кожную мушку, Я іду каля хат і росных садоў, I са мной размаўляюць звяры і птушкі На дзясятках і тысячах розных моў.

У. Каратпкевіч.

Жаваранак

Нідзе так добра не чуваць спеў жаваранка, як у чыстым полі. 3 высокага неба льецца птушыная песня, нібы мноства срэбных званочкаў узняло сонца аж пад воблакі.

Аднойчы ў залатым паднябессі я заўважыў не жаваранка, а каршуна. Драпежнік лунаў высока-высока, кагосьці высочваў. Спачатку я і не прыкмеціў, як ад самай зямлі пачаў узнімацца жаваранак. Срэбны званочак, захоплены ўласнай песняй, не бачыў, што ляцеў у кіпцюры да смерці.

Каршун кінуўся ўніз, рассякаючы паветра, як маланка. Перад ім ляцеў маленькі шэры камячок. Куляй птушачка шмыгнула мне пад адзенне, даверліва знайшоўшы сабе схованку. Я ўбачыў лютыя вочы каршуна, разяўленую дзюбу, растапыраныя кіпцюры і міжволі замахнуўся на драпежніка пугай. Ён неахвотна ўзняўся ўгору.

Дзесьці пад маім адзеннем сядзеў трапяткі жаваранак. Нейкі час я адчуваў сябе акрыленым, і мне здавалася, быццам восьвось я палячу. Калі я зварухнуўся, шэрая птушачка пырхнула і паляцела. Я стаяў радасны, узнагароджаны птушыным даверам. (143 словы)

Паводле I. Грамовіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255