Лясная краіна

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Лясная краіна. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Беларусь можна назваць сапраўднай «лясной краінай», насельніцтва якой з пакалення ў пакаленне нараджалася, працавала пад зялёным покрывам неабсяжных лясоў. Таму беларусы заўжды былі звязаны з прыродай, пастаянна адчувалі яе прыкметны ўплыў на сваё жыццё і працу, вымушаны былі падладжвацца пад асаблівасці свайго прыроднага асяроддзя. Старажытныя насельнікі Беларусі, найперш сяляне, прыстасоўвалі да прыродна-кліматычных умоў свае звычаі, абрады, працоўную дзейнасць, традыцыі, бо толькі такім чынам можна было выжыць у досыць цяжкіх і складаных умовах жыцця.
Своеасаблівая прыгажосць і непаўторнасць, разнастайнасць краявідаў Беларусі заўсёды аказвалі даволі істотны ўплыў на светаўспрыманне і характар беларусаў. Сапраўды, таямнічы, вечна незмаўкальны шум вялізных, дрымучых лясоў і бароў, шматлікія азёры, жахлівыя балоты і дрыгва з цягам часу сфарміравалі ў беларусаў багатую фантазію, некаторую мілагучнасць светапогляду, пэўную абвостранасць пачуццяў, незвычайнасць успрымання многіх прыродных з'яў. Мажліва, досыць моцная энергетыка лясоў абумоўлівала знакамітую працавітасць і вынослівасць беларусаў. (138 слоў)
Паводле Э. Дубянецкага.
Другие номера из решебника