Праходка

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Праходка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У ціхім возеры, у правай затоцы, бліжэйшай да сонца, якое ўзыходзіць, адлюстроўваецца грэбень лесу і паэтычна загадкавае неба, размаляванае хмаркамі. Бліжэй да берага, але не на самым беразе, застыў градою трыснёг. Па ўсім гэтым паўзе, клубіцца, стаіць, зноў паўзе туман. На заследжаным балоцістым беразе скачуць, падскокваюць і пагойдваюцца пліскі.
Лес, што засланяе возера кальцом, адлюстроўваецца ў шкляной паверхні вады не адразу каля берага. Спачатку ідуць вузейшыя ды шырэйшыя палосы цёмнага і святлейшага серабра, а тады ўжо, амаль на самай сярэдзіне, значна вузейшым кругам адбіваюцца сосны, яліны, бярозы.
Сонца ўбілася ў паводку, што зацягнула неба. Можна толькі сказаць, што яно ёсць, жыве само.
На роснай траве, побач з непратаптанай сцежкай, ляжыць вялікае арлінае пяро. Стракатае той шэрай стракатасцю, што дзіўна, радасна хвалюе змалку. Хваляванне ідзе з жыцця і з кніг пра хараство прыроды. (133 словы)
Паводле Я. Брыля.
Другие номера из решебника