Грыбныя дажджы

Грыбныя дажджы

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Грыбныя дажджы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Грыбныя дажджы

Грыбы — дзеці навальніц і шчодрых праліўных дажджоў. Пасля іх усталёўваецца на некалькі дзён цёплае сухое надвор'е. Здараецца, што пасля моцнай кароткачасовай навальніцы лёгкі летні ветрык раптам засцеле неба шэрымі абложнымі хмарамі. Тады цэлы дзень і болей пастаянна імжыць дробны, ледзь прыкметны дождж. Калі доўгая працяглая спякота парыць зямлю, паветра перапаўняецца вільгаццю. А тут яшчэ пройдзе спорны дождж і напоіць удосталь лясную глебу. Тады ўжо грыбы так і лезуць з-пад зямлі, падымаючы на сваіх пругкіх капялюшыках мінулагодняе лісце і сухія іголкі.

Бяры тады ў рукі любы посуд і хутчэй бяжы ў лес. Цэлымі сем'ямі разбягаюцца па палянах рознакаляровыя сыраежкі. Стойкім водарам каралеўскіх баравікоў напаўняюцца стромкія бары. А на ўскрайку лесу, у рэдкім асінніку, прыцягвае вока яркая чырвань галовак маладзенькіх асавікоў. А колькі яшчэ розных грыбоў можна сустрэць у лесе! Не лянуйся, будзь спрытным, але і не спяшайся асабліва. (139 слоў)

Паводле В. Стомы.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195