Мядзведжая гара

Мядзведжая гара

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Мядзведжая гара. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Мядзведжая гара

Мядзведжую гару відаць здалёк. Яна стала неад'емным атрыбутам наваколля. Мядзведжая гара заўсёды першай нагадвала пра набліжэнне навальніцы ці завеі. Калі глухі лес, што акаляў яе, нічога яшчэ не адчуваў, вяршыня гары ўзрушана пагойдвала стваламі дрэў. Калі ж раптам прагляне пасля доўгіх дажджоў сонейка, то яно весела зайграе ў кронах дрэў на самай вяршыні гары.

3 асаблівай нецярплівасцю, надзеяй даводзілася паглядаць на яе ў канцы зімы. Калі вясна затрымліваецца, у нейкі момант сонца засвеціць сярод голых вяршынь ярчэй. Па адхоне гары весела заскачуць сонечныя зайчыкі. А на вяршыні снег раптам прападзе, утварыўшы суцэльную рыжую шапку. 3 кожным днём краі гэтай шапкі апускаюцца ніжэй. Пад снегам ужо бягуць, пазвоньваючы, першыя ручайкі. Тады ўсяму жывому здаецца, што гэта гара прывабіла да сябе вясну, шчодра рассылае ўніз сваіх вестуноў. Хоць мясцовыя жыхары і не ведаюць, чаму завецца гара Мядзведжаю, але з павагай ставяцца да яе. (143 словы)

Паводле В. Стомы.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195