Ляцелі ў вырай журавы

Ляцелі ў вырай журавы

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Ляцелі ў вырай журавы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Ляцелі ў вырай журавы

Чапляючыся крыллем за нізкія хмары, над самым Жыцькавам ляцелі ў вырай журавы.

Колькі дзён перад гэтым, не зважаючы на блізкую восень, так грэла і пякло ў небе сонца, што ў пыльнай і ломкай, высушанай да звону цішыні было чуваць, як шапоча вусатым коласам спалавелае ячменнае поле. Потым з поўначы падзьмуў густы і стылы восеньскі вецер, неяк адразу папаўзлі кудзелістыя, брудныя, нізкія, але цяжкія ўжо хмары.

Журавы спакойна, не спяшаючыся, махалі ў воблаках крыллем, махалі, нібы развітваючыся з усім, што бачылі зверху. Жураўліны ключ то крыху звужаўся, то, расшыраючыся, заломваўся даўжэйшым канцом, але птушкі адразу ж выпрамляліся, выроўнівалі яго, не перастройваючыся.

Развітальная жураўліная песня, як камячок тугі, качалася ў зашэрхлых ад доўгага лёту птушыных горлах. Здавалася нават, што яна перадаецца па ключы, а потым з лёгкім пошумам крылаў павольна і нячутна ападае. (135 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254