Навальніца

Навальніца

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Навальніца. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Навальніца

Сёння з раніцы свяціла сонца. Усё, здавалася, прадказвала добрае, устойлівае надвор'е да самага вечара. Раптам у ясным небе з'явіліся белыя воблачкі, якіх становіцца ўсё болын. Сярод белых воблачкаў можна цяпер заўважыць і цёмна-шэрыя. Сонца схавалася.

Дзесьці ўдалечыні пачуліся глухія раскаты грому, неўзабаве яны наблізіліся, зрабіліся болын гучнымі і працяглымі. Птушкі недзе пахаваліся. Неба тым часам зусім пацямнела, завалаклося цяжкімі і змрочнымі хмаркамі. Яны праглынулі апошні невялікі прасвет і цяпер непадзельна пануюць над возерам. Аднекуль павеяў лёгкі струменьчык холаду, зашамацелі дрэвы. Нечакана наляцеў шалёны парыў ветру — сосны пахіснуліся і застагналі. Па зямлі імкліва пакаціліся, абганяючы адна адну, сасновыя шышкі.

Сціхнуўшы на хвіліну, вецер накідваецца на дрэвы з новай сілай, яшчэ болын злосна і непрымірыма.

Пайшоў дождж, спачатку быццам неахвотна, невялікі і рэдкі, асобнымі кроплямі. Потым усё часцей і мацней. Дождж перайшоў у лівень. (ІЗбслоў)

Паводле В. Вольскага.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195