Пахі лета

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Пахі лета. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Лета для мяне назаўсёды прапахла альховаю карою, з якой мы рабілі кошыкі для ягад. Яно пахла суніцамі, малінамі ды чарніцамі, якімі пахлі нашы рукі, вусны і нават шапкі, у якіх назаўсёды аставаліся пачарнелыя крапінкі ад ягад. Калі мы траплялі на ягадную паляну, то добрымі кузаўкамі рабіліся тады гэтыя шапкі, а для грыбоў — сарочкі з завязанымі рукавамі. Лета пахне для мяне печанымі на кастры каласамі, свежым сенам, якое яшчэ нядаўна было травою і не паспела ў пунях запыліцца.
Лета — гэта воз непаслухмянага сена. На гэтай высокай, няўстойлівай капе, моцна ўчапіўшыся за вяроўкі, ляжыш ты. Ты адчуваеш нават самую маленькую няроўнасць каляіны, адчуваеш кожны невялікі каменьчык, які трапіць пад колы, бо воз пачынае тады шырока гайдацца, здаецца, вось-вось абернецца. А як замірае ад страху сэрца, калі воз не зможа зноў цвёрда стаць на ўсе чатыры колы! Апамятаешся ўжо толькі на зямлі, засыпаны духмяным сенам. (144 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
Другие номера из решебника