Лясное азярцо

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Лясное азярцо. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Я назіраў за жыццём ляснога азярца. Многія насельнікі лесу ў духмень цягнуліся да вады. Першым падляцеў да берага лясны голуб. Ён прысеў на каменьчыкі блізка каля вады. Апусціў дзюбу ў ваду, закінуў галаву ўгору, праглынуў халодную вільгаць. Якая асалода! Побач нешта зашамацела ў траве. Дзікі голуб знік у гушчары.
Да вадапою ішоў вожык, упэўнена расхінаючы высокую траву. Спыніўся на самым гладкім адхоне. Наблізіўся да вады, апусціў свой носік, фыркнуў. Зноў нахіліў мысачку, пачаў хуценька піць. Нечакана чуецца гучны трэск і тупат. Вожык знік.
Праз зараснікі да крыніцы прыйшоў магутны лось. Далёка наперад выцягнуў шыю, дацягнуўся мысай да вады і прагна піў. Потым паважна рушыў далей.
Тым часам каля вадаёма збіраецца цэлая птушыная талака . 3-пад самых аблокаў апусціліся лясныя жаваранкі, выбралася з гушчару івалга. Прысела на куст вербалозу валасянка. На берагавую гальку ўселіся дзве сойкі. Лясное азярцо жыве сваімі паўсядзённымі клопатамі. (142 словы)
Паводле В. Стомы.
Другие номера из решебника